Аляксандр Лукашэнка сёння ляціць у Казахстан

Аляксандр Лукашэнка сёння ляціць у Казахстан

Аляксандр Лукашэнка сёння ляціць у Казахстан. З двухдзённым рабочым візітам. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Запланаваныя перамовы як у вузкім, так і ў пашыраным складзе. Адзначаецца, што сярод пытанняў, якія будуць абмяркоўвацца, для Беларусі важныя пытанні канцэпцыі фармавання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Праграмай рабочага візіту Лукашэнкі запланаваная яго сустрэча з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Яны абмяркуюць двухбаковыя адносіны краін ды ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі