Аляксандр Лукашэнка: Расія ніколі не будзе ваяваць з Беларуссю

"Расія ніколі не будзе ваяваць з Беларуссю. Гэта будзе катастрофа для самой Расіі. І вы ў гэта не верыце, я не ведаю, чаму вы пра гэта пішаце, што там ва Украіне, а мы наступныя. Беларусь засталася адзіным сумленным прыстойным саюзнікам Расійскай Федэрацыі, ― заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытанне журналіста "Свабоды" Валерыя Каліноўскага. ― Ваша бяда ў тым, што вы не ведаеце, што адбылося ва Украіне і што адбываецца. СМІ стварылі нейкі трэнд таго, што адбываецца ва Украіне. Я ведаю сітуацыю больш глыбока. Не трэба было падстаўляцца. Можа, заўтра нехта захацеў бы адрэзаць кавалак Палесся. Вы ўяўляеце, якой была б мая рэакцыя і нашага народа? Мы б ваявалі за кожны кавалачак зямлі. Я Турчынаву казаў, што калі гэта ваша зямля, то чаму вы тады за яе не ваявалі. Тым больш там было шмат украінскіх войскаў. Чаму не ваявалі? Што, прызналі, што не ваша зямля? Занадта шмат там хітраспляценняў і глыбока закапаныя прычыны і таго, пра што не прынята казаць публічна. Але гэта не значыць, што мы гэта не абмяркоўваем ў закрытым рэжыме".

Лукашэнка дае інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, у тым ліку Еўрарадыё (ОНЛАЙН)

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі