Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб выданні кнігі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб выданні кнігі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб выданні кнігі (№ 72 ад 9 сакавіка). Навукова-папулярнае выданне будзе мець назву "Рэспубліка Беларусь — 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў". У дакуменце, які змешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, адзначаецца, што ў кнізе мусіць быць адлюстраваныя "вынікі станаўлення краіны за 25 гадоў суверэннага развіцця, міру, стабільнасці і правапарадку, якія даюць цэласнае ўяўленне аб дынаміцы дзяржаўнага будаўніцтва".

"Рэспубліка Беларусь — 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў" мусіць выйсці з друку ў 2018 годзе. Падрыхтоўкай кнігі зоймецца Нацыянальная акадэмія навук, будуць сфармаваныя аўтарскія калектывы. Фінансаванне мусіць забяспечыць Саўмін. "Пры фармаванні выдання ўлічыць асаблівую ролю грамадзянскай супольнасці, моладзі ў пераадоленні цяжкасцяў, якія стаяць на шляху развіцця краіны", — адзначаецца ва ўказе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб выданні кнігі
Фота: pravo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі