Аляксандр Лукашэнка назваў сваю любімую лічбу

Аляксандр Лукашэнка назваў сваю любімую лічбу

Аляксандр Лукашэнка назваў сваю любімую лічбу. Гэта — 13. Падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік дзяржавы распавёў, што калі займаецца спортам, то бегае не 10 ці 15 км, а толькі 13 кіламетраў. Калі робіць практыкаванні, то таксама робіць іх толькі 13 разоў.

"Вельмі добра адношуся да гэтай лічбы, не ведаю нават чаму", — сказаў Лукашэнка. Ён, праўда, згадаў, што 13 лічыцца лічбай нешчаслівай, аднак нейкі святар яму сказаў, "што гэта шчаслівая лічба, ледзь не Богам дадзеная".

Таксама Лукашэнка прызнаўся, што яму "не вельмі шанцуе". "Трэба шмат працаваць для таго, каб пашанцавала", — сказаў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі