Аляксандр Лукашэнка наведае Мінскі маторны завод

Аляксандр Лукашэнка наведае Мінскі маторны завод

Аляксандр Лукашэнка 6 траўня наведае Мінскі маторны завод. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўніку дзяржавы будзе дакладзена аб стане і перспектывах развіцця прадпрыемства. Размова пойдзе таксама аб выкананні яго даручэнняў датычна айчыннага мотабудаўніцтва, арганізацыі зборкі розных мадэляў рухавікоў і пашырэння наменклатуры выпускаемай прадукцыі.

Плануецца, што кіраўнік краіны пабывае на галоўным зборачным канвееры 4-цыліндравых рухавікоў, у цэху зборкі і выпрабаванняў рухавікоў. Таксама паведамляецца, што Аляксандр Лукашэнка пагутарыць з працоўнымі завода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі