Аляксандр Лукашэнка адправіўся на тыдзень у Сочы

Аляксандр Лукашэнка адправіўся на тыдзень у Сочы

Аляксандр Лукашэнка на тыдзень адправіўся ў Сочы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускага кіраўніка.

Не паведамляецца, з якой мэтай Лукашэнка адправіўся ў Сочы і ці збіраецца ён сустракацца з прадстаўнікамі расійскай улады. На афіцыйным сайце расійскага прэзідэнта паведамляецца, што Уладзімір Пуцін 17 лютага прысутнічаў на адкрыцці X Зімовага міжнароднага фестывалю мастацтваў пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета.

Аляксандр Лукашэнка лятае ў Сочы традыцыйна ў лютым. Напрыклад, летась менавіта там ён сустракаўся з прэзідэнтам і кіраўніком урада Расіі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі