Альтэрнатыўную службу ў Беларусі пачалі 13 чалавек

Альтэрнатыўную службу ў Беларусі пачалі 13 чалавек

Да альтэрнатыўнай службы ў Беларусі прыступілі 13 чалавек. Такую лічбу назваў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае БЕЛТА.

Раней паведамлялася, што Мінпрацы прыняло рашэнне пра 54 чалавек, якія будуць праходзіць альтэрнатыўную службу. Вайсковая служба замененая ім на альтэрнатыўную ў адпаведнасці з рашэннямі прызыўных камісіяў.

Закон "Аб альтэрнатыўнай службе" набыў моц з 1 ліпеня 2016 года. Акрамя таго, альтэрнатыўны служба рэгулюецца пастановамі ўрада і Мінпрацы, якія вызначаюць парадак і ўмовы праходжання гэтай службы, выплаты страховак, а таксама пералік відаў работ і арганізацый, дзе можна праходзіць альтэрнатыўную службу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі