“Аліварыя” выпускае новае піва з шакаладным смакам

“Аліварыя” выпускае новае піва з шакаладным смакам

Півавараная кампанія “Аліварыя” выпускае новае піва з шакаладным смакам. Гэта будзе абмежаваная святочная серыя “Аліварыя Калядная ноч”, якая з’явіцца перад зімовымі святамі. Такая традыцыя існуе ў многіх краінах і беларускія півавары вырашылі яе падтрымаць.

Як паведамілі Еўрарадыё ў кампаніі, гэта гатунак цёмнага піва з дадаткам соладу Шато Шакалад. Напой найлепей раскрывае свае ўласцівасці пры тэмпературы 10-12 градусаў і падаваць яго лепей у куфлі “цюльпан”.

Гэта адзіны ў лінейцы “Аліварыі” лагер з дадаткам соладу Шато Шакалад. Пачатковая шчыльнасць — 13%, утрыманне алкаголю — не меней за 4,8 градуса. 

22 кастрычніка "Акадэмія піва "Аліварыя"" адчыніць свае дзверы для ўсіх жадаючых. Усяго на адзін дзень піўны самелье прадпрыемства распавядзе пра ўсе магчымыя віды смаку і водару піва, навучыць разбірацца ўрозных гатунках. А акрамя таго, прысутныя аднымі з першых прадэгустуцюць "Калядную Ноч". Мерапрыемства пройдзе ў мінскім музеі "Аліварыі", пачатак у 14.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі