Алімпійскі сход Расіі падтрымаў удзел спартоўцаў у Гульнях у нейтральным статусе

Алімпійскі сход Расіі падтрымаў удзел спартоўцаў у Гульнях у нейтральным статусе

Расійскія спартоўцы на зімовай Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхане могуць выступіць пад нейтральным сцягам. Такое рашэнне 12 снежня падтрымаў Алімпійскі сход Алімпійскага камітэта Расіі (АКР), перадае БЕЛТА. Рашэнне, дарэчы, было прынятае аднагалосна.

Тыдзень таму Міжнародны Алімпійскі камітэт вырашыў адхіліць Расію ад Алімпіяды 2018 года ў сувязі з допінгавым скандалам. МАК дазволіў расійскім спартоўцам, не датычным да махінацыяў з допінгам, удзельнічаць у Гульнях пад нейтральным сцягам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі