“Акупантаў” беларускага консульства ў Пецярбурзе вярнулі ў міліцыю

Анархістаў, якія сёння “акупавалі” консульства Беларусі ў Пецярбурзе, з суду вярнулі ў міліцыю, паведамляе Курьер-Медиа. Міравы суддзя знайшоў грубыя памылкі ў пратаколах, складзеных міліцыянтамі. Анархісты прыйшлі ў беларускае дыппрадстаўніцтва заступіцца за сваіх мінскіх калегаў, якіх падазраюць у нападзе на расійскую амбасаду 30 жніўня. Маладыя людзі спадзяваліся, што пасля падачы хадайніцтва аб разглядзе справаў па месцы жыхарства іх адпусцяць дадому. Пры гэтым яны не выключалі, што суд прызнае іх вінаватымі і дасць адміністратыўны арышт да 15 сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі