Актывісты “Гавары праўду!” замест хакея патрапілі ў пастарунак

Каля 15 актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” затрымалі сёння каля 19.00 на пачатку хакейнага матчу “Дынама-Мінск” — Тарпеда (Расія). Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сябра кампаніі Юрый Алейнік. Юрый Алейнік: “Актывісты кампаніі вырашылі схадзіць на хакей — 7 чысла “схадзілі” на футбол, а гэтым разам вырашылі патрапіць на хакей. Некаторыя з іх былі ў саколках “Гавары праўду!” з надпісам “Праўда пераможа”. На ўваходзе людзей прасілі расшпіліць курткі, падняць кофты і тых, у каго бачаць саколкі кампаніі — затрымліваюць”.

Паводле папярэдняй інфармацыі, міліцыянты затрымалі 15 актывістаў кампаніі. Зараз іх вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна. Па звестках — сярод затрыманых у міліцэйскім мікрааўтобусе знаходзіцца малое дзіця. Невядома, ці гэта дзіцё кагосьці з затрыманых актывістаў, ці сярод затрыманых ёсць нехта, хто не мае адносінаў да кампаніі “Гавары праўду!”, але выклікаў падазрэнні ў міліцыянтаў. Як вядома, падчас футбольнага матчу Беларусь-Румынія затрымлівалі не толькі за слоганы праўды, але і за майкі з надпісам “СССР” і за бел-чырвона-белыя стужачкі на куртцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі