Ахвяры тытуню палохалі на вуліцы гомельскіх курцоў (фота)

31 траўня, у Сусветны дзень барацьбы з курэннем, у Гомелі каля кінатэатра “Кастрычнік” прайшла акцыя, якую зладзіла Савецкая раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа. Дзяўчаты-валанцёры ў грыме, якія ўвасаблялі наступствы тытунекурэння, палохалі на вуліцы мінакоў.

Арганізатары акцыі прапанавалі шэраг гульняў і конкурсаў для дзяцей: тэматычныя малюнкі на асфальце, лепка з пластыліну, збіццё кеглямі вялізных цыгарэт, напоўненых цукеркамі.

Напрыканцы акцыі можна было абмяняць цыгарэты на цукеркі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі