Ахвярамі невядомага вірусу сталі "Раснафта", "Укрпошта", украінскія банкі
Звесткі пра атаку невядомага камп'ютарнага віруса-вымагальніка прыходзяць з Украіны і Расіі. Ён падобны да віруса WannaCry, які нядаўна атакаваў камп'ютары ў розных краінах свету.
Паводле інфармацыі hromadske.ua, пад хакерскую атаку трапілі "Укрпошта", дзяржаўныя "Прыватбанк" і "Ощадбанк", тэлеканал "Інтэр", часопіс "Карэспандэнт", сістэмы "Кіеўэнерга", а таксама разнастайныя кампаніі: сетка крамаў "Эпіцэнтр", запраўкі "Кло" ды інш. У Нацыянальным банку Украіны назвалі гэта самай вялікай хакерскай атакай.
У Расіі атака абрынулася на камп'ютары "Раснафты".
12 траўня вірус WannaCry атакаваў дзясяткі тысяч камп'ютараў у розных краінах свету. Ён блакаваў іх і патрабаваў заплаціць за аднаўленне сістэмы 300 долараў ці 600 біткойнаў. Пры нявыплаце WannaCry пагражаў на працягу сутак выдаліць файлы з камп'ютара.