Аголеная мастачка на абцасах прыйшла ў нямецкі музей (відэа)

У нямецкім горадзе Мюнстэр адбыўся скандал на выставе, прысвечанай аголенаму целу ў жывапісе. Як піша "Комсомольская правда", мастачка Міла Муар прыйшла ў музей аголенай,бо нібыта "забылася" вопратку дома.

Трымаючы на руках немаўля, абсалютна голая жанчына хадзіла па музейных залах. Па словах мастачкі, яна хацела паказаць наведнікам, што аголеным целам трэба любавацца не толькі на карцінах, але і ў рэальнасці.

Паліцыю ніхто з наведнікаў і работнікаў музея не выклікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі