Афіцыйныя прафсаюзы адмянілі сёлета мітынгі і шэсці на Першамай

Афіцыйныя прафсаюзы адмянілі сёлета мітынгі і шэсці на Першамай

Афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сёлета адмовілася праводзіць мітынгі і шэсці на Першамай. 

"У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй 1 траўня па ўсёй краіне адменены мітынгі і шэсці", — цытуе TUT.by заяву прэс-службы ФПБ.

Па звестках на 30 красавіка, у Беларусі зарэгістравана 14 027 выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерлі 89 чалавек.

Тым не менш беларускія ўлады рыхтуюцца правесці вайсковы парад на Дзень Перамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі