Адміністрацыю прэзідэнта скароцяць да 108 чалавек

Адміністрацыю прэзідэнта скароцяць да 108 чалавек

Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі плануецца скараціць на 30%. Пра гэта распавяла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы.

"Будзе скарочана каля 30% дзяржаўных службоўцаў, якія працуюць у Адміністрацыі прэзідэнта. Структура Адміністрацыі невялікая — гэта 108 дзяржслужбоўцаў у той новай штатнай колькасці, якую мы сёння прапанавалі", — цытуе БЕЛТА словы Качанавай.

Чыноўніца дадала, што скарачаць пасады плануецца ў першую чаргу за кошт тых, хто сыходзіць на пенсію. Іншым супрацоўнікам паспрабуюць дапамагчы ўладкавацца на працу ў арганізацыі ды ўстановы, дзе будзе патрэба ў адпаведных спецыялістах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі