Адключэнне гарачай вады выклікала фінансавы крызіс у мінскім спарткомплексе

Мінскі спарткомплекс “Фрыстайл” з аквапаркам, снежным пакоем і VIP-ваннамі з чырвонага дрэва панёс фінансавыя страты з-за планавага адключэння гарачай вады ў раёне Акадэміі навук. Два тыдні ён фактычна прастойваў і не атрымліваў прыбыткаў. З-за гэтага кіраўніцтва комплексу не змагло своечасова выплаціць заробкі сваім супрацоўнікам, паведамляе Onliner.by

Адна з супрацоўніц кажа, што павінна была атрымаць заробак 10 ліпеня, але на сёння ёй так і не пералічылі грошы, хоць на календары 28 ліпеня. Прадпрыемства засталося вінным ёй каля 3 мільёнаў рублёў — астатнія грошы яна атрымала авансам.

Кіраўніцтва арганізацыі растлумачыла, што з 9 па 22 ліпеня спарткомплекс сапраўды не атрымліваў прыбыткаў і не меў грошай на рахунку, таму і не змагло заплаціць заробкі. Прычым такая сітуацыя будзе штогод, бо спарткомплекс не мае сваёй кацельнай.

Гэтымі днямі прадпрыемства разлічвалася за падаткі, а ў бліжэйшы час абяцае выплаціць заробкі работнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі