"Аддис Абеба" перамяшчаецца з лайн-апа фэста "ПІКНІК.BY" на preparty

Раней адзін з удзельнікаў "Аддис Абеба" Цімур Рэйзіс напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што гурт не зможа выступіць на "ПІКНІК.BY". Арганізатары фэсту просяць прабачэння за магчымыя нязручнасці і "запрашаюць адарвацца двойчы"
 
Усе, хто ўжо набыў квіткі на "ПІКНІК.BY" ці набудзе іх у "Графіці" перад канцэртам "Аддис Абебы", атрымаюць зніжку ў 20 тысяч на ўваход.
 
Фэст "ПІКНІК.BY" пройдзе 29 чэрвеня на хутары "Шаблі". На фестывалі будуць працаваць дзве сцэны, на якіх выступяць больш за 20 гуртоў, сярод якіх Neuro Dubel, "Крама", РСП, :B:N:, "Красные звёзды". Даведацца пра падрабязнасці і паглядзець карту фестывалю можна на афіцыйным сайце. Таксама даведкі па тэлефоне +375 29 6384444.
 
На фота: "Аддис Абеба".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі