Ад сёння ДАІ ўзмацніць кантроль за праходжаннем тэхагляду

Ад сёння ДАІ ўзмацніць кантроль за праходжаннем тэхагляду

ДАІ возьме на кантроль кіроўцаў аўтамабіляў з падробленымі адзнакамі аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную дзяржаўтаінспекцыю. У Беларусі з 11 да 20 лістапада пройдзе дэкада “Дзяржтэхагляд”, мэта якой — прафілактычная праца з аўтамабілістамі. Асноўнай задачай праваахоўнікаў стане выяўленне аўтамабіляў, на якіх стаяць падробленыя адзнакі пра тэхагляд.

Асаблівую ўвагу звернуць на транспартныя сродкі юрыдычных асобаў і ІП, якія займаюцца перавозкай пасажыраў у аўтобусах і таксоўках. Дадаткова правядуць тлумачальныя размовы з кіроўцамі  пра абавязковае выкарыстанне зімовых шынаў з 1 снежня 2015 года.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі