Ад 8 снежня пачынае дзейнічаць забарона на байкот выбараў

Галоўныя змены — заклікі да байкоту выбараў цяпер будуць карацца ў адміністратыўным парадку. Яшчэ адна навіна — кандыдатаў пазбавілі магчымасці весці агітацыйную кампанію на бюджэтныя сродкі. Такім чынам, дзяржава фактычна спыняе фінансаванне выбараў і кандыдаты будуць пачынаць сваю перадвыбарчую кампанію, не маючы на яе ніякіх сродкаў. Паводле новых правілаў, сфармаваць выбарчы фонд можна толькі пасля таго, як кандыдата афіцыйна зарэгіструюць. Дарэчы, выбарчы фонд павялічаны ўтрая — з 3 тысяч да 9 тысяч базавых велічыняў.


Агітацыйная кампанія ўлётак фактычна не будзе весціся. Замест гэтага ўлады абяцаюць выпускаць агульную ўлётку на ўсіх кандыдатаў па акрузе, якая не мае значнага эфекту.



Яшчэ адна навіна — парламенцкія выбары будуць цяпер праходзіць у 1 тур. Пры гэтым пераможцу вызначаць па прынцыпе адноснай большасці, а выбары адбудуцца, калі ў іх прыме ўдзел болей за 50% выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі