Ад 1 верасня ўзраслі заробкі лекараў, настаўнікаў і маладых спецыялістаў

Беларускі ўрад падвысіў ад 1 верасня заробкі асобным катэгорыям бюджэтнікаў, паведамляе АФН. Напрыклад, на 10% узраслі аклады маладых спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю. На 25% падвысілі заробкі педагагічных работнікаў бюджэтных арганізацыяў, за выняткам прафесарска-выкладчыцкага складу вну і установаў адукацыі, якія займаюцца перападрыхтоўкай кадраў і павышэннем кваліфікацыі. Таксама на чвэрць болей сталі заробкі лекараў. На 15% падвысілі аклады работнікам установаў сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветніцкіх установаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі