Ад 1 кастрычніка павысіліся кошты на ацяпленне і газ для насельніцтва

Паводле пастановы, тарыф на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны з 68833,5 рублёў да 70898,5 за 1 Гкал, паведамляе АФН.



Кошт 1 кубаметру газу ў жылых дамах і кватэрах з прыборамі індывідуальнага ўліку расходаў, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (ці) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд вырас з 358,8 да 404,3 рублёў (на 12,7%), у летні перыяд — з 933,6 да 1232,4 рублёў (на 32,2%); пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў з 933,6 да 1232,4 рублёў (на 32,2%) незалежна ад сезону.



Аплата за газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння з аднаго жыльца ў месяц вырасла ад 7468,8 да 9850 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) з 21472,8 да 28350 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — з 12136,8 да 16000 рублёў.



Пастановай павышаныя кошты на прыродны газ, які выкарыстоўваецца для ацяплення нежылых памяшканняў, а таксама звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах.



Фота — focus.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі