Аб’явілі ў вышук жонку былога старшыні Івацэвіцкага райвыканкама (фота)

52-гадовая Валянціна Дзмітраніца расшукваецца “за здзяйсненне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў”. Сайт tomin.by піша, што ў 2005 годзе ёй были выстаўленыя тыя самыя абвінавачанні, што і яе мужу — злоўжыванне службовым становішчам і хабарніцтва.



Муж, на той час нядаўна прызначаны старшыня Івацэвіцкага райвыканкама, папаўся на хабары ў 5 тысяч долараў. Яшчэ 23 тысячы знайшлі дома. Віталь Дзмітраніца адсядзеў частку тэрміна і выйшаў на волю па амністыі.



Валянціна Дзмітраніца кіравала аддзелам эканомікі Івацэвіцкага райвыканкама. Пасля раскрыцця фактаў хабарніцтва яе звольнілі, жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе. Нібыта, яе адпусцілі з-за хваробы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі