Абаронцу "Мінска" Сяргея Сасноўскага дыскваліфікавалі на два матчы

Нагадаем, "Мінск" выйграў той паядынак па пенальці. Сасноўскі пабачыў перад сабой чырвоную картку ўжо пасля заканчэння 120 хвілін гульні. Як казаў пасля брамнік Уладзімір Бушма, у Сасноўскага "выйшлі эмоцыі" пасля свістка арбітра — ён, нібыта, паказаў нейкі жэст гульцу гаспадароў поля, за што і быў пакараны.
 

Галоўны трэнер "Мінска" Вадзім Скрыпчанка гаварыў, што клуб скантактуецца з УЕФА, патлумачыць той інцыдэнт і, магчыма, дыскваліфікацыя абмяжуецца адным матчам. Аднак выйшла інакш.

Такім чынам, у абодвух матчах (22 жніўня ў Гродне і 29-га — у гасцях) за выхад у групавы этап Лігі Еўропы з бельгійскім клубам "Стандард Льеж" ФК "Мінск" згуляе без Сяргей Сасноўскага.
 

На здымку: Каманда "Мінск". Сяргей Сасноўскі стаіць першы злева. Фота — ФК "Мінск"


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі