Абаронца Курапатаў прыкаваў сябе кайданкамі да бампера грузавіка. Фота

Абаронца Курапатаў прыкаваў сябе кайданкамі да бампера грузавіка. Фота

24 лютага абаронца Курапатаў прыкаваў сябе кайданкамі да бампера грузавіка. "Буду ляжаць, пакуль не здохну", — заявіў Сяргей Пальчэўскі. Іншага шляху спыніць будаўніцтва каля мемарыяльнага комплексу ён не бачыць, інфармуе Радыё Свабода.

Спачатку Пальчэўскі ляжаў у дажджавіку на халоднай і мокрай зямлі, пасля яму падклалі гумовы даванок. Ад іншай дапамогі прысутных хлопец адмаўляецца.

Як паведамляла Еўрарадыё, актывісты ад панядзелку спрабуюць перашкаджаць будаўніцтву каля Курапатаў, месца пахаванняў дзясяткаў тысяч ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Уначы 23 лютага на іх напалі і збілі невядомыя. Учора прайшоў сход мясцовых жыхароў, якія таксама выступаюць супраць будаўніцтва каля іх дамоў. Актывісты і раней спрабавалі спыняць грузавікі, якія ехалі на агароджаную будаўнічую пляцоўку, але рабочыя іх адцягвалі ад машын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі