Абарона Віктара Бабарыкі абскардзіла яго прысуд

Абарона Віктара Бабарыкі абскардзіла яго прысуд

13 кастрычніка ў Вярхоўны суд паступіла наглядная скарга абароны на прысуд палітвязню Віктару Бабарыку. Пра гэта паведаміў яго былы адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

"Паколькі Віктар Бабарыка пазбаўлены права на апеляцыйны перагляд справы, то падача нагляднай скаргі — адзіны працэсуальны спосаб аспрэчыць неправасуднае асуджэнне", — тлумачыць юрыст.

карга заняла 109 старонак. Па словах Лаеўскага, там даецца дэталёвы аналіз, які абвяргае ключавыя высновы прысуду і паказвае, што яны супярэчаць праву і фактам. У скарзе даказваецца незаконнасць і неабгрунтаванасць прысуду. Абарона Бабарыкі патрабуе адмяніць прысуд і спыніць справу ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.

Віктар Бабарыка вылучаўся на прэзідэнцкія выбары 2020 года, але быў затрыманы. Улетку 2021-га ён быў асуджаны на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — 235 (Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) і 430 (Атрыманне хабару).

Праз тры тыдні пасля вынясення прысуду Бабарыку яго абаронцу Лаеўскага пазбавілі статусу адваката.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі