9 студзеня будзе марозна — уначы да -19

9 студзеня будзе марозна — уначы да -19

У сераду, 9 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Месцамі па краіне, а па Брэстчыне і Гродзеншчыне на большай частцы тэрыторыі прагназуецца кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, уначы і зранку парывісты. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад 7 да 13 ніжэй за нуль, па захадзе краіны чакаецца -4...-6. Найбольш сцюдзёна будзе ўначы па паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі — там чакаецца да 14-19 марозу. 

Маразы захаваюцца ў Беларусі і ў наступныя двое сутак. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі