9 кастрычніка долар патаннеў на 136 рублёў, еўра — на 100

9 кастрычніка долар патаннеў на 136 рублёў, еўра — на 100

У пятніцу, 9 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 136 рублёў і складае 17 202 рублёў, еўра патаннеў на 100 рублёў — да 19 446, курс расійскага рубля вырас з 277,98 да 279,85 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,12%.

Нагадаем, што ў чацвер, 8 кастрычніка, курс долара знізіўся на 75 рублёў і складаў 17 338 рублёў, еўра патаннеў на 16 рублёў — да 19 546, курс расійскага рубля вырас з 276,70 да 277,98 беларускага.

Фота: tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі