5 верасня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

5 верасня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У панядзелак, 5 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся — з 1,9692 да 1,9585 рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2028 да 2,1889 рубля. Курс расійскай валюты вырас: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0239 (у пятніцу — 2,9907) беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу, 2 верасня, курс долара вырас — з 1,9613 да 1,9692 рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1846 да 2,2028 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі