5 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

5 сакавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У панядзелак, 5 сакавіка, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9611 да 1,9714 беларускага рубля, пацягнуў рост і курс еўра — з 2,4154  да 2,4241 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4524 беларускага (у суботу — 3,4550).

Курс беларускага рубля знізіўся да кошыка валютаў на 0,18%. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 3 сакавіка курс долара ЗША вырас — з 1,9595 да 1,9611 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,4032 да 2,4154  рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі