43-гадовая мінчанка жорстка забіла знаёмую (фота)

43-гадовая мінчанка жорстка забіла знаёмую (фота)

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску высвятляе акалічнасці жорсткага забойства 40-гадовай жыхаркі сталіцы.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, 7 чэрвеня ў двары жылога дома ў Фрунзенскім раёне Мінска знайшлі цела мёртвай жанчыны. Як выявілася, яе забілі ў адной з кватэр дома, які стаіць непадалёк.

Паводле звестак следчых, жанчына выпівала разам з 43-гадовай знаёмай. Паміж імі пачалася сварка, і старэйшая нанесла малодшай шматлікія ўдары нажом па розных частках цела. Пасля гэтага нападніца затэлефанавала свайму знаёмаму і папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад цела. Той пагадзіўся і перанёс труп з кватэры на двор.

Праваахоўнікі затрымалі жанчыну. На яе пачалі крымінальную справу за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю.

Следства намеранае хадайнічаць перад пракурорам, каб падазраваную ўзялі пад варту, улічваючы цяжар здзейсненага злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі