30 траўня ў Беларусі прагучаць апошнія школьныя званкі

30 траўня ў Беларусі прагучаць апошнія школьныя званкі

30 траўня ў Беларусі прагучаць апошнія школьныя званкі. Для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў. Ва ўсіх школах краіны пройдуць урачыстыя мерапрыемствы.

БЕЛТА нагадвае, што навучальны год сканчаецца толькі 31 траўня. Выпускныя школьныя экзамены пройдуць з 1 да 11 чэрвеня. У дзевяцікласнікаў іх будзе тры: беларуская і руская мова, матэматыка. У 11-класнікаў будзе чатыры экзамены: адна з дзяржаўных моваў (на выбар), матэматыка, замежная мова і гісторыя Беларусі.

Сёлета ў школах краіны навучалася 90,7 тысячы дзевяцікласнікаў і 57,4 тысячы адзінаццацікласнікаў.

30 траўня ў Беларусі на суткі ўводзіцца "сухі закон"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі