3-я сусветная вайна можа пачацца на мяжы Польшчы і Беларусі — Мядзведзеў

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што 3-я сусветная вайна можа пачацца на мяжы Польшчы і Беларусі. Па яго версіі, справакуюць яе не Мінск і Масква, а... Варшава.

"Нарошчванне вайсковага патэнцыялу самой Польшчы і польскай вайсковай прысутнасці ва Украіне можа справакаваць прамое сутыкненне Варшавы з Беларуссю і Расіяй", — піша Мядзведзеў у вялізным артыкуле ў "Российской газете". А далей, па яго версіі, "саюзная групоўка дасць адэкватны адказ", а Польшчу могуць "неабдумана" падтрымаць яе саюзнікі па NATO. І пачнецца новая сусветная вайна.

Пішучы пра вайсковы канфлікт з Польшчай Дзмітрый Мядзведзеў Беларусь паставіў на першае месца, і ўжо пасля дадаў Расію. Такім чынам, відаць, ён не дапускае, што правакацыя адбудзецца на мяжы Польшчы і Калінінградскай вобласці РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі