282,66 рубля — сярэдняя пенсія ў Беларусі ў ліпені пасля дэнамінацыі

282,66 рубля — сярэдняя пенсія ў Беларусі ў ліпені пасля дэнамінацыі

Сярэдні памер прызначаных пенсій у ліпені складзе 282,66 рубля або 2 мільёны 826,6 тысячы старых рублёў. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працыі  сацыяльнай абароны, сярэдні памер пенсіяў па ўзросце ў ліпені складзе 291,18 рубля (у чэрвені было 2 мільёны 911,8 тысячы).

Мінімальны памер пенсіі па ўзросце роўны ў ліпені 42,49 рубля. Гэты нарматыў выкарыстоўваецца пры вылічэнні надбавак, даплатаў да пенсіяў, павышэння пенсій і роўны 25% бюджэту пражытковага мінімуму).

На сёння ў Беларусі налічваецца 2 мільёны 603,8 тысячы пенсіянераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі