28 ліпеня долар падаражэў на 74 рублі, а еўра — на 23

У аўторак, 28 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 74 рублі — да 15 200, курс еўра вырас на 23 рублі і складае 16 795, курс расійскага рубля знізіўся з 256,48 да 251,67 беларускага рубля.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыку валют на 0,57%.

Нагадаем, у панядзелак, 27 ліпеня, долар падаражэў на 6 рублёў — да 15 126, курс еўра вырас на 221 рубель і складаў 16 772, курс расійскага рубля знізіўся з 260,36 да 256,48 беларускага рубля.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі