27 траўня курс долара вырас на 93 рублі

27 траўня курс долара вырас на 93 рублі

У пятніцу, 27 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 93 рублі і складае 19 712, курс еўра падаражэў на 126 — да 22 037 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 300,66 да 298,80 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да курса валют на 0,07%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер, 26 траўня, курс долара ЗША знізіўся на 84 рублі і складаў 19 619, курс еўра патаннеў на 54 — да 21 911 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 299,03 да 300,66 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі