27 беларусаў-кіроўцаў летась парушалі правілы больш за 50 разоў

27 беларусаў-кіроўцаў летась парушалі правілы больш за 50 разоў

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі склала "рэйтынг" парушальнікаў на дарогах у 2015 годзе. Высветлілася, што 27 беларусаў-кіроўцаў летась парушалі правілы больш за 50 разоў. Ад 10 да 20 штрафаў маюць 17,4 тысячы чалавек, ад 2 да 5 — амаль 572 тысячы кіроўцаў, адно парушэнне правілаў дарожнага руху на рахунку 735,5 тысячы чалавек.

"Лідарам" з'яўляецца 25-гадовы жыхар Магілёва, у 2015-м ён 97 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. На другім месцы — 24-гадовы жыхар Гомеля. Яго затрымлівалі і прыцягвалі да адказнасці 72 разы. Трэцяя пазіцыя ў "рэйтынгу" у 44-гадовага жыхара Мінска — 71 парушэнне.

Агулам з 3,5 млн кіроўцаў, якія маюць вадзіцельскія пасведчанні, парушальнікамі сталі 1 млн 50 тысяч чалавек, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі