25-гадовую жыхарку Случчыны падазраюць у забойстве нованароджанага сына
У яе дачыненні распачатая крымінальная справа.
Як паведамляе БелаПАН, вечарам 4 красавіка па медыцынскую дапамогу ў раённую бальніцу ў Слуцку звярнулася маладая жанчына. У яе "былі выяўлены сляды нядаўняй радавой дзейнасці пры адсутнасці дзіцяці". Стала вядома, што яна хавала ад навакольных сваю цяжарнасць, а дзіця нарадзіла на гарышчы гаспадарчай пабудовы. Адразу пасля родаў закапала нованароджанага сына там жа ў двары.
Труп немаўля знойдзены следча-аператыўнай групай у месцы, паказаным падазраванай. Паводле папярэдніх дадзеных, дзіця нарадзілася жывым.
Падазраваная не затрымлівалася, паколькі знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы. У дачыненні да жанчыны плануецца правядзенне комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.