24 студзеня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

24 студзеня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У аўторак, 24 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9350 да 1,9310 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,0786 да 2,0746. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2605 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2514).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 23 студзеня, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9361 да 1,9350 беларускага рубля, курс еўра павысіўся — з 2,0711 да 2,0786 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі