24 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

24 студзеня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У сераду, 24 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9779 да 1,9802 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,4210 да 2,4394 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,5118 беларускага (у аўторак — 3,5058).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,26%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 23 студзеня, курс долара знізіўся — з 1,9782 да 1,9779, курс еўра вырас — з 2,4187 да 2,4210 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі