24 кастрычніка Нацыянальную бібліятэку падсвецяць "колерам ААН"

24 кастрычніка Нацыянальную бібліятэку падсвецяць "колерам ААН"

У дзень 70-й гадавіны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 24 кастрычніка Нацыянальную бібліятэку Беларусі падсвецяць блакітным колерам. У суботу ўвечары блакітным колерам АНН заззяюць таксама некаторыя будынкі ў абласных цэнтрах. Якія канкрэтна, будзе вядома ў пятніцу.

Гадавіна ААН будзе адзначацца такім чынам ва ўсім свеце. У розных краінах падсвецяць блакітным колерам больш за 200 будынкаў:

Эрмітаж і Петрапаўлаўская крэпасць у Санкт-Пецярбургу, піраміды ў Гізе, хмарачос Эмпайр-стэйт-білдынг ў Нью-Ёрку і Пізанскую вежу ў Італіі, Эдынбургскі замак і Вэстмінстэр-хол у Вялікабрытаніі, старажытны горад Пятра ў Іарданіі, статую Хрыста-Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанейра, Сіднэйскі оперны тэатр, тэлевізійную вежу ў Токіа, палац Альгамбра ў Іспаніі.

Фота: un.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі