22 верасня — Сусветны дзень без аўтамабіля

Так, з 9.00 па 18.00 нельга будзе праехаць па тэрыторыі Верхняга гораду, а таксама на вуліцы Леніна ад вуліцы Карла Маркса да вуліцы Кірава ў раёне Нацыянальнага мастацкага музею.



У папярэднія гады 22 верасня рабілі бясплатны праезд у грамадскім транспарце для пасажыраў, якія паказваюць пасведчанне кіроўцы, то бок, свядома адмаўляюцца ў гэты дзень ад перасоўвання на аўто.



Дзень без аўто адзначаецца ва ўсім свеце — мерапрыемства прапагандуе ідэю пешага і роварнага спосабаў перасоўвання, выкарыстання грамадскага транспарту, а таксама развіццё суполак з крокавай даступнасцю месцаў працы і адпачынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі