21 студзеня курс долара вырас на 80 рублёў, курс еўра — на 70
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
21 студзеня па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас на 80 рублёў — да 14910, курс еўра вырас на 70 — да 17240 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 228,5 да 228 беларускіх рублёў.
Нагадаем, 20 студзеня курс долара панізіўся на 50 рублёў — да 14830, курс еўра знізіўся на 30 рублёў — да 17170, курс расійскага рубля не змяніўся — 228,5 беларускага.
Што будзе з курсам долара і валютай у абменніках, распавёў Нацбанк