21 ліпеня долар падаражэў на 18 рублёў, а еўра — на 38

У аўторак, 21 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 18 рублёў і складае 15 200, курс еўра вырас на 38 рублёў — да 16 486, курс расійскага рубля знізіўся з 266,78 да 266,51 беларускага рубля.

Нагадаем, у панядзелак, 20 ліпеня, долар патаннеў на 5 рублёў і складаў 15 182, курс еўра знізіўся на 80 рублёў — да 16 448, курс расійскага рубля знізіўся з 267,24 да 266,78 беларускага рубля.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі