2014 год: Фіны слухаюць расійскі гімн. 2015: Расіяне сыходзяць з канадскага

У фінале ЧМ-2015 па хакеі расіяне пацярпелі паразу ад Канады з разгромным лікам 6:1. Пасля гэтага расіяне атрымалі срэбраныя медалі і пакінулі лёд, не дачакаўшыся ўручэння Кубка свету, выканання канадскага гімна і ўзняцця канадскага, расійскага і амерыканскага сцягоў. А вось фіны год таму, калі прайгралі расіянам у фінале ЧМ-2014, засталіся да самага канца поўным складам.

2014 год – Расія-Фінляндыя

2015 год – Расія-Канада

Дарэчы, у 2008 годзе, калі канадцы прайгралі ў фінале расіянам, зборная Канады засталася павіншаваць зборную Расіі з перамогай і паслухаць гімн.

Вядомы расійскі журналіст Уладзімір Мамантаў у сваім фэйсбуку так пракаментаваў сітуацыю:

“Я вам скажу, гэта да саміх сябе непавага, да свайго гімна і сцяга, а не да канадскага. Бо трэба цярпець. Трэба быць мужыкамі. Амерыканцы заўчора стаялі і слухалі. Ці мы не ведаем нечага моцна падводнага? Хутка кажыце. Але я пакуль не магу ўявіць чагосьці рэальна і сур'ёзна падводнага для такога ўчынку. Я чалавек савецкі, я дакладна ведаю: баязлівец не гуляе ў хакей. А калі гэта проста глупства, хвілінная слабасць і крыўда, я б неадкладна і калектыўна папрасіў прабачэння”.

Журналісты спыталі, чаму каманда сышла з выканання гімна, абаронцу зборнай Расіі Дзмітрыя Кулікова.

“Калі шчыра, незразумела атрымалася, — адказаў Дзмітрый. — Большасць хлопцаў сышлі ўжо з лёду. Мы нібыта засталіся. Але потым таксама пацягнуліся ўслед за імі, бачачы, што каманда на лёд не вяртаецца. Я думаў, што наш гімн таксама будуць граць. Думаў, паслухаем наш гімн. Усё ж хлопцы ўсе біліся... Стараліся трапіць у фінал”.

Як паведаміў ТАСС кіраўнік Міжнароднай федэрацыя хакея на лёдзе Рэнэ Фазель, Федэрацыю хакея Расіі пакараюць за непавагу да суперніка, якое праявілі гульцы зборнай Расіі, што пакінулі пляцоўку да выканання гімна Канады пасля пройгрышу фінальнага матчу чэмпіянату свету ў Празе.

"У IIHF ёсць рэгламент, і пэўнае пакаранне дакладна будзе вынесена".

Фазель сказаў, што за 29 чэмпіянатаў свету, на якіх ён быў, такое адбылося ўпершыню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі