20:14 Еўрасаюзу – бяспечны Інтэрнет-гандаль

Камісар Еўрасаюза па пытаннях абароны правоў спажыўцоў Меглена Кунева паабяцала, што шопінг за мяжой, у тым ліку па тэлефоне і праз Інтэрнет, павінен палегчыцца. Камісар Кунева паведаміла, што аб’ёмы гандлю праз Інтэрнет у Еўрасаюза невялікія з-за недаверу кліентаў да нябачнага прадаўца.

Дзеля гэтага прадстаўнік камісіі па пытаннях абароны правоў спажыўцоў заклікала да стварэння новых правілаў, стандартаў і формаў гандлю такога кшталту і вызначэння працэдур звароту і гарантыйнага абслугоўвання такіх пакупак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі