20-гадовая палачанка збіла малатком старэйшую сястру

20-гадовая палачанка збіла малатком старэйшую сястру

Трагічнае здарэнне адбылося зранку 29 траўня ў Полацку. Як паведамляе прэс-служба МУС, у 5.30 раніцы ў шпіталь даставілі з чэрапна-мазгавой траўмай 23-гадовую непрацуючую жанчыну. Яе прывезлі з яе ўласнай кватэры.

Высветлілася, што а 2-й гадзіне начы яна пасварылася з малодшай 20-гадовай сястрой, якая пражывае разам з ёй. У сварцы малодшая малатком збіла старэйшую.

У 14.20 пацярпелая жанчына памерла.

Малодшую сястру затрымалі, на яе пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі