19:14 У Брэсце апаганены помнік ахвярам яўрэйскага гета

Каля пастамента, які знаходзіцца на рагу вуліц Куйбышава і Дзяржынскага, што ў цэнтры Брэста, былі падпаленыя кветкі. У выніку абгарэў і сам помнік.
У панядзелак лідэр Брэсцкай гарадской яўрэйскай арганізацыі “Брыск” Барыс Брук накіраваў у гарвыканкам ліст з патрабаваннем узяць пад кантроль гэты выпадак, а таксама знайсці вінаватых і пакараць іх.

Трэба адзначыць, што невядомыя падобным чынам апаганілі гэты помнік ў снежні мінулага года.

Юрась Цвік, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі