19:11 Савет Еўропы абмяркуе сітуацыю ў Беларусі

Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць на пасяджэнні палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, што пройдзе 13 лютага ў Парыжы.
Плануецца, што яго ўдзельнікі прызначаць спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. Нагадаем, 13 красавіка 2006 года ў ПАСЕ прайшлі пазачарговыя дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка.

Дакладчыкам на дэбатах тады быў прызначаны эстонскі дэпутат Андрэс Херкель. У выніку ў прынятай рэзалюцыі Асамблея заклікала краіны, якія не з’яўляюцца ўдзельніцамі ЕС, далучыцца да санкцый, уведзеных Бруселем у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх асоб.

Сёлета ў студзені старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў падчас візіту кіраўніка ПАСЕ Рэне ван дэр Ліндэна заявіў, што Беларусь можа пачынаць дыялог пра членства ў Савеце Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі