19 сакавіка ў Беларусі магчымыя збоі пры выкарыстанні банкаўскіх картак

19 сакавіка ў Беларусі магчымыя збоі пры выкарыстанні банкаўскіх картак

Уначы і раніцай 19 сакавіка (ад 2-й да 7-й гадзіны) ў Беларусі магчымыя збоі пры выкарыстанні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. А таксама ў сетцы арганізацый гандлю ці сервісу, банкаматаў, інфакіёскаў, пунктаў выдачы наяўных, якія падключаныя да згаданага прадпрыемства. Прычына — тэхналагічныя работы па абнаўленню праграмнага забеспячэння сеткавага абсталявання ў цэнтры.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

БЕЛТА дадае, што карыстальнікамі прадпрыемства з'яўляюцца такія банкі, як Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Аграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі